Расія ўпершыню за апошнія тры месяцы ноччу не атакавала ўкраінскія гарады «Шахедамі»
1 красавiка 2025 у 1743493620
Серафіма Птушкіна / «Зеркало»
У ноч на аўторак, 1 красавіка, Расія ўпершыню за некалькі месяцаў не атакавала Украіну ўдарнымі беспілотнікамі.
Паводле звестак Паветраных сіл Украіны, у ноч на 1 красавіка 2025 года Расія запусціла па Украіне дзве кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69, абедзве яны былі збітыя.
«Ударных БПЛА не было. Сочым далей, пакуль гэта нічога не значыць», - напісаў у Telegram кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка.
Папярэдняя такая паўза была зафіксаваная ў ноч на 10 снежня 2024 года, то-бок больш за тры месяцы таму.