Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Беларусі плануюць новыя меры для ўтрымання выпускнікоў пасля адпрацоўкі — «Кіберпартызаны»
  2. Інтэрпал на запыт Польшчы выдаў чырвонае апавяшчэнне на вышук двух беларусаў па справе пра рэйс Ryanair
  3. «У нас было два часа на сборы». Поговорили с завучем беларусской школы, которой пришлось бежать из страны после доноса Бондаревой
  4. Спёка ў Еўропе забярэ мільёны жыццяў за некалькі дзясяткаў гадоў, названыя самыя небяспечныя гарады — даследаванне
  5. «Кадры, показывающие российские войска в населенном пункте, были поддельными». «Военкоры» поймали командование на лжи
  6. Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе пра першыя віншаванні з «перамогай» на выбарах. Хто ўжо адзначыўся
  7. «Колькі баязлівасці можа быць у адным чалавеку». Меркаванне пра мінулыя прэзідэнцкія выбары
  8. Просил у Сталина расстрелять побольше беларусов, а теперь в его честь есть улица в Минске. Рассказываем историю этого человека
  9. Эксперты расказалі пра «анамальныя» паводзіны насельніцтва ў абменніках
  10. «Чыгуначнікі»: Замест краін Балтыі з'явіўся новы маршрут для паставак люксавых аўто ў Беларусь у абыход санкцый
  11. «В качестве немедленного ответа»: Великобритания ввела новые санкции после «сфальсифицированных выборов в Беларуси»
  12. Змяненні для тых, хто выязджае за мяжу і здае ў арэнду нерухомасць, павышэнне пенсій і дапамог на дзяцей. Новаўвядзенні лютага
  13. Мы уже устали ловить Лукашенко на лжи. Вот разбор очередной порции неправдивых высказываний
  14. Чаму ўлады «намалявалі» варыянту «супраць усіх» больш працэнтаў, чым астатнім кандыдатам? Спыталі ў палітычных аналітыкаў
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.