Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прасіў у Сталіна расстраляць як мага больш беларусаў, а цяпер у ягоны гонар ёсць вуліца ў Мінску. Расказваем гісторыю гэтага чалавека
  2. «Адпомсціць за гэтага самага Васю». Прапагандыст прызнаў, што расіяне, якія ўварваліся ва Украіну, забіваюць і катуюць людзей, і разгневаў Бондараву
  3. Генпрокуратура Литвы отправила неоднозначное письмо по поводу паспорта Новой Беларуси. Оно оказалось в распоряжении «Зеркала»
  4. Политэмигрантка поехала в отпуск в Венесуэлу — и была задержана полицией. Рассказываем, что было дальше и какой беларуска увидела страну
  5. Россия проводит кампанию саботажа и дестабилизации против европейских стран, входящих в НАТО. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Інтэрпал на запыт Польшчы выдаў чырвонае апавяшчэнне на вышук двух беларусаў па справе пра рэйс Ryanair
  7. В Вашингтоне пассажирский самолет столкнулся с военным вертолетом, оба упали в реку. Есть погибшие
  8. В списке политиков, которые поздравили Лукашенко с «победой» на выборах, появились новые фамилии
  9. «У нас было два часа на сборы». Поговорили с завучем беларусской школы, которой пришлось бежать из страны после доноса Бондаревой
  10. Новшества по ЕРИП и пенсиям, судьба тарифов ЖКУ и дешевая мобильная связь. Подборка важных изменений, которые еще ожидают нас в 2025-м
  11. Проверки и разборки между владельцами. В Минске признали банкротом частный медцентр
  12. Через несколько месяцев появится существенное изменение по пенсиям. Надо совершить одно важное действие, чтобы не остаться без этих денег
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская пракаментавала «Люстэрку» забарону на выдачу беларускіх пашпартоў у дыпламатычных установах за мяжой. Палітык паведаміла, што яна і яе калегі праводзяць кансультацыі з урадамі краін, дзе цяпер жывуць беларусы. Гэтае пытанне таксама будзе ўзнятае падчас Генеральнай асамблеі ААН. Дакладных тэрмінаў пачатку выдачы пашпартоў Новай Беларусі палітык пакуль не называе.

Светлана Тихановская. Фото: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская ўпэўненая, што ўказ Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года азначае адмову афіцыйнага Мінска ад консульскай дапамогі грамадзянам Беларусі.

— Тым самым дзяржава самаўхілілася з яшчэ адной сферы жыцця, дзе мусіць клапаціцца пра грамадзян, — лічыць палітык. — Многія важныя паслугі становяцца недаступнымі — напрыклад, нельга будзе памяняць пашпарт у пасольствах і консульствах. Беларусы, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь, рызыкуюць застацца без найважнейшага дакумента для легальнага жыцця і працы за мяжой.

Святлана Ціханоўская паведаміла «Люстэрку», што яе Офіс і Аб’яднаны пераходны кабінет праводзяць кансультацыі з краінамі, дзе знаходзяцца беларусы, каб вырашаць праблемы на заканадаўчым і выканаўчым узроўнях. Паводле яе словаў, ужо ў гэтым месяцы пройдуць кансультацыі з Еўракамісіяй, палітык таксама збіраецца падняць гэтае пытанне перад Еўрапарламентам і падчас Генеральнай асамблеі ААН.

— Ужо цяпер Польшча і Літва выдаюць праязныя дакументы — так званыя пашпарты замежнікаў — беларусам, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, але ёсць права легальна знаходзіцца ў краіне, — кажа Святлана Ціханоўская. — Таксама мы шукаем рашэнне з легалізацыяй дзяцей беларускіх грамадзян, народжаных пасля 2020 года не ў Беларусі.

Вырашыць праблему можа паскарэнне працэсу працы над пашпартам Новай Беларусі, які быў прэзентаваны ў пачатку жніўня. Але пакуль нават прыблізных тэрмінаў выпуску дакумента і перспектываў яго прызнання ўрадамі замежных дзяржаваў Святлана Ціханоўская не называе:

— Гэта працэс няхуткі, і тут нам патрэбная будзе дапамога ўсіх беларусаў, якія жывуць за мяжой. Нам неабходна будзе заручыцца падтрымкай урадаў краін, дзе жывуць беларусы. Мы спадзяёмся, што пашпарт зможа вырашыць шэраг праблем з легалізацыяй.

Святлана Ціханоўская таксама звярнулася да беларусаў з просьбай не панікаваць і не здзяйсняць неабдуманых учынкаў праз адмову афіцыйнага Мінска выдаваць пашпарты за мяжой:

— Нават калі ваш пашпарт заканчваецца, не варта вяртацца на радзіму, калі вам пагражае пераслед. Бо ніводны дакумент у свеце не варты чалавечай свабоды. Галоўнае — паклапаціцеся пра сябе і сваю бяспеку. Бо людзі — гэта галоўная каштоўнасць Беларусі.

Чытайце таксама