Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прасіў у Сталіна расстраляць як мага больш беларусаў, а цяпер у ягоны гонар ёсць вуліца ў Мінску. Расказваем гісторыю гэтага чалавека
  2. Путин нашел причину, по которой, по его мнению, невозможны мирные переговоры, и постоянно говорит об этом. Что стоит за его словами — ISW
  3. Новшества по ЕРИП и пенсиям, судьба тарифов ЖКУ и дешевая мобильная связь. Подборка важных изменений, которые еще ожидают нас в 2025-м
  4. Политэмигрантка поехала в отпуск в Венесуэлу — и была задержана полицией. Рассказываем, что было дальше и какой беларуска увидела страну
  5. В Вашингтоне пассажирский самолет столкнулся с военным вертолетом, оба упали в реку. Есть погибшие
  6. Лукашенко подписал указ, о котором чиновники «забыли», но документ затрагивает практически каждого жителя страны
  7. «У нас было два часа на сборы». Поговорили с завучем беларусской школы, которой пришлось бежать из страны после доноса Бондаревой
  8. Проверки и разборки между владельцами. В Минске признали банкротом частный медцентр
  9. Генпрокуратура Литвы отправила неоднозначное письмо по поводу паспорта Новой Беларуси. Оно оказалось в распоряжении «Зеркала»
  10. Через несколько месяцев появится существенное изменение по пенсиям. Надо совершить одно важное действие, чтобы не остаться без этих денег
  11. В списке политиков, которые поздравили Лукашенко с «победой» на выборах, появились новые фамилии
  12. «Быстрее бы все это закончилось». Поговорили с рабочим беларусского завода, помогающего России делать снаряды для «Градов»
  13. «Адпомсціць за гэтага самага Васю». Прапагандыст прызнаў, што расіяне, якія ўварваліся ва Украіну, забіваюць і катуюць людзей, і разгневаў Бондараву
Читать по-русски


У пятніцу, 3 лістапада, суд Маладзечна прысудзіў галоўнага рэдактара незалежнай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча да чатырох гадоў калоніі і вялікага штрафу. Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні заведама фальшывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь. Яго дачка Яўгенія апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку прамову, з якой бацька выступіў у судзе з апошнім словам.

Александр Манцевич. Фото со страницы в Facebook, автор: Анастасия Уткина
Аляксандр Манцэвіч. Фота са старонкі ў Facebook, аўтар: Анастасія Уткіна

У апошнім слове Аляксандр Манцэвіч агучыў гістарычныя факты верасня 1939 года: беларусы адзначалі Дзень народнага адзінства і была прынята дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. У сувязі з гэтым у Беластоку праводзілі сход, дзе выступаў Флор Данатавіч Манцэвіч — настаўнік, фалькларыст, карэспандэнт першай беларускай газеты «Наша Ніва». За патрыятычную дзейнасць у 1941 годзе яго расстралялі гітлераўцы. Галоўрэд «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч — унук Флора Данатавіча.

— Унука беларускага настаўніка, які агучыў на ўвесь свет у 39-м годзе памкненні мільёнаў беларусаў, і не толькі беларусаў, жыць у адзінай сям'і, сёння ў гэтай залі судзяць за дыскрэдытацыю Беларусі, — сказаў Аляксандр Манцэвіч.

Ён адзначыў, што «Рэгіянальная газета» заўсёды прытрымлівалася прынцыпу паказваць жыццё такім, якое яно ёсць, не даючы ўласных адзнак. Газета не станавілася на бок якой-небудзь партыі ці грамадскага руху, канфесіі.

— З гэтай прычыны і немагчыма ў нас было знайсці нейкіх заклікаў да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў, як гэта прыпісваецца мне і нашай газеце. Можа таму пракурор [Вадзім] Шукрынаў у сваёй даведцы аб даследаванні ютуб-канала «Навіны Маладзечна. Рэгіянальная газета» піша: «Авторами завуалировано размещены призывы к участию в несанкционированных массовых мероприятиях, поощряется их проведение и участие в них». <…> Ні тады, ні цяпер не ўказана ніводнага факту.

Аляксандр Манцэвіч сказаў, што палітыка «Рэгіянальный газеты» будавалася на дэманстрацыі фактаў, а не іх інтэрпрэтацый, яе супрацоўнікі не распаўсюджвалі заведама ілжывыя звесткі. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што права на свабоду меркаванняў даецца людзям на падставе артыкула 33 Канстытуцыі Беларусі і артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікаваны Беларуссю.

Таксама ён паведаміў, што было восем судоў па прызнанні публікацый і рэсурсаў «Рэгіянальнай газеты» экстрэмісцкімі матэрыяламі, аднак, гэтыя матэрыялы да справы не далучылі, хаця абвінавачаны і яго абаронца прасілі пра гэта. Пры гэтым суддзі паведамлялі, што «не усматривают оснований для назначения экспертных исследований для оценки материалов, поскольку данные материалы носят очевидно экстремистский характер, и для их оценки не требуется специальных познаний».

— У матэрыялах справы ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што ў нас не было ніякіх заклікаў. Гэта міліцэйскія матэрыялы, але я больш таго скажу, яны рабіліся на падставе меркавання экспертаў.

Па дадзеных Аляксандра Манцэвіча, 17 сакавіка гэтага года, пасля шэрагу судоў яму вынеслі першае абвінавачанне — па артыкуле 369−1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). У матэрыялах справы пісалі, што абвінавачаны з’яўляецца «прыхільнікам палітычнага руху, падтрымліваю дэлінквентную пазіцыю…», «выяўляў амаральную цікавасць да экстрэмісцкай дзейнасці…».

— Адкуль гэта ўзялося? Я гаварыў гэта і на следстве ў часе майго допыту, што нідзе ніколі ні публічна, ні прыватна не паказваў сваіх палітычных ці нейкіх грамадскіх прыхільнасцяў, ні ў якую царкву я хаджу ці не хаджу. Гэта я лічыў не тое, што непатрэбным, а шкодным для журналіста, для выдаўца газеты. І таму знайсці, што я «являлся приверженцем какого-то политического движения» проста немагчыма.

Манцэвіч заявіў, што калі няма належнай экспертызы матэрыялаў, то ягоная крымінальная справа пабудаваная на здагадках, што забаронена КПК Беларусі. Таксама, як і абвінавачванні ў тым, што галоўрэд — прыхільнік экстрэмісцкай дзейнасці і ў яго былі матывы палітычнай і ідэалагічнай варожасці.

— І тут наступае прэзумпцыя невінаватасці. І адсутнічае склад злачынства.

Беспадстаўным Манцэвіч лічыць абвінавачанне ў тым, што ён «дзейнічаў у групе асоб», бо зразумела, што галоўны рэдактар гэта кіраўнік і ў рэдакцыі ёсць супрацоўнікі.

— Я не бачу сваёй віны ні ў чым. У першыя ж дні затрымання мне гаварылі аператыўныя работнікі: «Аляксандр Барысавіч, ваш лёс вырашаецца не ў судзе, а тут, цяпер», — хлусячы пра тое, што мая жонка з сардэчным прыступам трапіла ў бальніцу. — «Прызнайцеся ў сваёй віне і ўсё будзе добра». Толькі ў чым мая віна? Майго дзеда расстралялі за Беларусь, а я пабаюся вашых чатырох гадоў, грамадзянін дзяржаўны абвінаваўца? Паглядзіце мне ў вочы. Ніколі. <…> Віны сваёй я не прызнаЮ і не прызнАю.

Нагадаем, заснавальніка «Рэгіянальнай газеты», якая была вядучым незалежным выданнем рэгіёна да разгрому сілавікамі ў 2021 годзе, затрымалі раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы. У яго дома правялі ператрус.

Следства палічыла, што Аляксандр Манцэвіч, з’яўляючыся кіраўніком рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты», «сумесна з іншымі асобамі» з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах «заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь». улады".

Справу ў судзе Маладзечанскага раёна разглядаў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінаваўцам быў Аляксандр Марцінчык. Суд прыгаварыў Манцэвіча да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 94 тысячы рублёў.