У Лоеве сілавікі затрымалі мужчыну, які фатаграфаваў і здымаў месцы дыслакацыі вайскоўцаў і вайсковую тэхніку. У яго ў тэлефоне знайшлі таксама падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, паведамляе неафіцыйны канал МУС.
Сцвярджаецца, што 29-гадовага мужчыну заўважылі байцы спецназа — ён здымаў «фота і відэакантэнт паблізу ўкраінскай мяжы». Акрамя таго, у тэлефоне ў беларуса таксама знайшлі мноства ролікаў з вайскоўцамі і тэхнікай, а таксама падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Затрыманага мужчыну перадалі супрацоўнікам ГУБАЗіК.
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што ў Лоеве ў інтэрнат педкаледжа пасялілі вайскоўцаў. Гарадскі пасёлак стаіць на самай мяжы, праз раку — ужо Украіна. Пры гэтым некаторыя мясцовыя жыхары ўжо скардзяцца на паводзіны вайскоўцаў.