Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У нас было два часа на сборы». Поговорили с завучем беларусской школы, которой пришлось бежать из страны после доноса Бондаревой
  2. «Адпомсціць за гэтага самага Васю». Прапагандыст прызнаў, што расіяне, якія ўварваліся ва Украіну, забіваюць і катуюць людзей, і разгневаў Бондараву
  3. В Вашингтоне пассажирский самолет столкнулся с военным вертолетом, оба упали в реку. Есть погибшие
  4. Генпрокуратура Литвы отправила неоднозначное письмо по поводу паспорта Новой Беларуси. Оно оказалось в распоряжении «Зеркала»
  5. Лукашенко подписал указ, о котором чиновники «забыли», но документ затрагивает практически каждого жителя страны
  6. Путин нашел причину, по которой, по его мнению, невозможны мирные переговоры, и постоянно говорит об этом. Что стоит за его словами — ISW
  7. Новшества по ЕРИП и пенсиям, судьба тарифов ЖКУ и дешевая мобильная связь. Подборка важных изменений, которые еще ожидают нас в 2025-м
  8. В списке политиков, которые поздравили Лукашенко с «победой» на выборах, появились новые фамилии
  9. «Быстрее бы все это закончилось». Поговорили с рабочим беларусского завода, помогающего России делать снаряды для «Градов»
  10. Проверки и разборки между владельцами. В Минске признали банкротом частный медцентр
  11. Через несколько месяцев появится существенное изменение по пенсиям. Надо совершить одно важное действие, чтобы не остаться без этих денег
  12. Прасіў у Сталіна расстраляць як мага больш беларусаў, а цяпер у ягоны гонар ёсць вуліца ў Мінску. Расказваем гісторыю гэтага чалавека
  13. Политэмигрантка поехала в отпуск в Венесуэлу — и была задержана полицией. Рассказываем, что было дальше и какой беларуска увидела страну
Читать по-русски


/

Масавыя затрыманні, якія пачаліся ў краіне 31 кастрычніка, доўжацца дагэтуль. Пра гэта «Люстэрку» паведамілі ў службе эвакуацыі BYSOL. Паводле звестак на аўторак, 5 лістапада, у арганізацыю паступае інфармацыя пра тых, да каго прыйшлі. Паводле папярэдніх ацэнак фонду, пад рэйды сілавікоў трапіла каля 80 чалавек.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото из архива zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота з архіва «Люстэрка»

З меркаванняў бяспекі імя суразмоўцы змененае.

Паводле інфармацыі Фёдара — супрацоўніка службы эвакуацыі BYSOL, — хваля затрыманняў ужо закранула каля дзесяці населеных пунктаў. У фондзе іх не пералічваюць. Аднак частку з іх называлі праваабаронцы. Так, гэта Маладзечанскі і Асіповіцкі раёны, гарады Хойнікі, Смаргонь, Ваўкавыск.

— Першыя затрыманні, пра якія нам стала вядома, прайшлі яшчэ ўвечары ў сераду, 30 кастрычніка. Але яны былі не масавыя, і чаму адбыліся, мы не ведаем, — адзначае суразмоўца. — Ужо масавыя затрыманні здарыліся 31 кастрычніка. Вельмі шмат сведчанняў, што пачаліся яны плюс-мінус у 7.30 раніцы па ўсёй краіне.

Паводле інфармацыі, якая ёсць у BYSOL, за аперацыяй стаіць КДБ, хоць удзельнічаць у ёй маглі і супрацоўнікі іншых сілавых структур. Большасць затрыманняў праходзіла паводле падобнага сцэнара: у дзверы чалавеку гучна стукалі, каб «у яго быў шок».

— Калі ён адкрываў, урывалася група захопу ў амуніцыі, з аўтаматамі. Правярала памяшканне на прадмет бяспекі. Потым заходзіў следчы. Паводзіны следчых групаў былі розныя, дзесьці гвалту не было ці амаль не было. А дзесьці ўломваўся ГУБАЗіК і выкарыстоўваў зусім іншы падыход з вялікай колькасцю гвалту. У любым выпадку ўсё гэта праява дзяржаўнага тэрору, — працягвае Фёдар. — Падчас размовы ў кагосьці пыталіся пра паездкі ў Еўропу, у кагосьці — пра іх актыўнасць у краіне, камусьці выстаўлялі даволі жорсткія крымінальныя артыкулы, напрыклад, арт. 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), арт. 361 КК (Заклікі да санкцый) і арт. 342 УК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Некаторым іх невыстаўлялі, а проста забіралі, дапытвалі і давалі «адміністратыўку» за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП). Магчыма, адразу больш жорсткі варыянт прапаноўвалі тым, на каго ў супрацоўнікаў быў нейкі кампрамат.

На пытанне, што магло б звязваць усіх гэтых людзей, у Фёдара няма адназначнага адказу. Паводле яго гіпотэзы, хваля затрыманняў — гэта вынік «вялікага расследавання сілавых службаў», якое, імаверна, пачалося ў 2021−2022 гадах. У BYSOL ёсць інфармацыя, што людзей на допытах пытаюць пра гэты перыяд.

— Сапраўды, сілавікі збіралі нейкую базу людзей у краіне, якія маглі б ім быць цікавыя. Як мы разумеем, яны праводзілі папярэднія допыты, на іх атрымлівалі нейкія імёны, потым спрабавалі іх звязаць у нешта адзінае. Аднак, як нам вядома, не заўсёды затрыманыя неяк аб’яднаныя паміж сабой. Напрыклад, людзі адно аднаго не ведаюць, а ім, дапусцім, прад’яўляюць: «Не, у вас тут адзіная супольнасць», — прыводзіць прыклад суразмоўца.

На думку прадстаўніка службы эвакуацыі BYSOL, сілавікі «сабралі карцінку» і напярэдадні выбараў зладзілі хвалю затрыманняў.

— Мы чакаем, што яна не апошняя, — адзначае суразмоўца. — Магчыма, наступныя будуць на падставе тых паказанняў, якія сілавікі атрымаюць ад людзей [цяпер].

Выданне «Наша Ніва» пісала, што, імаверна, асноўная частка затрыманняў звязаная з тым, што 29 кастрычніка КДБ прызнаў экстрэмісцкім фарміраваннем кааліцыю дваровых чатаў.

Фарміраванне вызначаецца ў дакуменце как «группа граждан из числа представителей дворовых „суполок“ (формирований / коалиций) „Орден“ под названиями „Злые когтики“, „Сухарево“, „Сеніца2.0″, „Солідарность“, „Вольныя ваўкі“, „Навагрудскія партызаны“, „ВИЛИЯ“, „Скромные матрешки“, а также организации „Соседи““.

Паводле інфармацыі Фёдара, кола затрыманых „моцна шырэйшае, чым тыя людзі, якія маглі б быць датычныя да нейкага аб’яднання“.

— Сярод затрыманых былі і тыя, каму інкрымінуюць нейкую актыўнасць, і тыя, да каго прыйшлі проста за каментары, падпіскі, — каротка адказвае Фёдар. — Ёсць кейсы, калі ў поле зроку трапілі тыя, хто раней быў на допытах, а цяпер проста ездзіў у Еўропу па сваіх справах. Нават без івэнтаў.

Паводле інфармацыі, што паступіла ў BYSOL, з 31 кастрычніка па 5 лістапада сілавікі прыйшлі прыкладна да 80 людзей. Каля 20% з іх пасля допытаў адпусцілі. Кагосьці з» адміністрацыйкай", кагосьці ў статусе сведкі.

— Паводле звестак, якія ў нас ёсць, ізалятар на Акрэсціна перапоўнены. У камерах на 3−4 чалавекі сядзіць па 16. Пра іншыя ІЧУ не ведаю, — расказвае Фёдар і дадае: — Хацеў бы звярнуцца да людзей, якія разумеюць, што знаходзяцца ў зоне рызыкі. Да выбараў вам лепш пажыць не дома. У ідэале — нават не ў краіне. Але калі вы можаце хаця б з’ехаць, напрыклад, на лецішча да сябра, таксама добра. У любым выпадку гэта лепш, чым нічога. Звяртайце ўвагу на свае падпіскі ў тэлефоне, перапіскі ў чатах, у Telegram і гэтак далей. І яшчэ адзін важны момант. Калі раптам вас забіраюць на допыт, галоўнае, не нагаварыце на сябе. Не кажыце, напрыклад, «так, сапраўды там быў, каюся». Сказаць «каюся» — значыць сядзець.

Чытайце таксама