«Я быў бы ў шоку». Дуда прапанаваў размясціць у Польшчы амерыканскую ядзерную зброю — яму адказаў віцэ-прэзідэнт ЗША
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс раскрытыкаваў прапанову польскага лідара Анджэя Дуды размясціць амерыканскую ядзерную зброю ў Польшчы. У інтэрв'ю Fox News ён заявіў, што будзе шакаваны, калі Дональд Трамп падтрымае такую ініцыятыву, перадае RMF FM.

Дональд Трамп и Джеймс Дэвид Вэнс. 2024 год, США. Фото: Reuters
Дональд Трамп і Джэймс Дэвід Вэнс. 2024, ЗША. Фота: Reuters

— Я не абмяркоўваў з прэзідэнтам [Трампам] гэтага канкрэтнага пытання, але быў бы ў шоку, калі б ён падтрымаў распаўсюд ядзернай зброі далей на ўсход Еўропы, — заявіў Вэнс, каментуючы заклік Дуды да ЗША размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Польшчы ў якасці стрымлівальнага фактару супраць магчымай агрэсіі Расіі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША дадаў, што «мы мусім быць асцярожныя»:

— Мы рызыкуем існаваннем чалавечай цывілізацыі. Прэзідэнт Трамп пазіцыянуе сябе як прэзідэнта, які выступае за мір, і ёсць такім. Людзі, падобныя да Джо Байдэна, сонна вялі нас да ядзернага канфлікту, а Дональд Трамп прытрымліваецца зусім іншага падыходу, — сцвярджае Вэнс, прапанаваўшы «трымаць сябе ў руках».

Каментуючы расійскую агрэсію супраць Украіны, Вэнс заявіў, што «вайна — гэта глупства» і яна б ніколі не адбылася, калі б Трамп быў прэзідэнтам у 2022 годзе. Ён дадаў, што працяг канфлікту не ў чыіх-кольвек інтарэсах.

Раней польскі прэзідэнт Анджэй Дуда ў інтэрв'ю The Financial Times зноў выказаўся за размяшчэнне амерыканскай ядзернай зброі на тэрыторыі Польшчы з меркаванняў бяспекі NATO. У прыватнасці, ён заявіў, што «Расія нават не вагалася, калі пераносіла сваю ядзерную зброю ў Беларусь», і «нікога не пытала пра згоду».

Чытайце таксама