Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Лукашенко раскритиковал беларусов, которые имеют по 2−3 авто на семью и не могут подвезти своих детей к школе
  2. Беларусы получили очередной упрек от Лукашенко. Похоже, нужно приготовиться к тому, чтобы отдавать государству больше денег — вот почему
  3. «На новогоднюю открытку похож». Спросили у беларусов, что они думают о паспорте Новой Беларуси и собираются ли его делать
  4. Умер культовый американский режиссер
  5. «Задохнулся отвалившийся от груди России вампир». Рассказываем о человеке, по вине которого Беларусь на десятилетия стала выжженной землей
  6. Эксперты проанализировали заявления высших кремлевских чиновников об Украине и возможных мирных переговорах — вот их выводы
  7. Провластные социологи рассказали, сколько беларусов готовы проголосовать за Лукашенко
  8. Беларусы могут оказаться без шенгена, даже если его получили. Рассказываем о новой тенденции аннулирования виз
  9. Российская армия вынуждена обходиться без танков и другой бронетехники на отдельных участках фронта — эксперты рассказали, в чем причина
  10. «Все остальные их символы — советские». В Литве ответили на претензии местных политиков из-за «Погони» на паспорте Новой Беларуси
  11. В соцсетях жалуются, что обменники не принимают старые доллары. В ассоциации банков рассказали, так ли это
  12. Генпрокурор рассказал, кто мешает уехавшим беларусам вернуться на родину через комиссию по возвращению
  13. Эксперты назвали четыре приложения, которые нужно установить на случай, если в Беларуси заблокируют интернет. Рассказываем
  14. Лукашенко прошелся по частникам в торговле и вспомнил Советский Союз. Экономист пояснил, чем опасны подобные эксперименты


Сегодня у католиков Пасха. В это время 53-й день в Украине идет война. О том, как провести такой важный праздник, когда в соседней стране все так непросто, мы поговорили с ксендзом Вячеславом Борком, пастырем белорусов-католиков в Варшаве.

Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя

Вячеслав Борок — католический священник из поселка Россоны в Витебской области, а также автор YouTube-канала «Ксёндз Барок». В декабре 2020-го его осудили на 10 суток по статье о демонстрации нацистской символики из-за того, что опубликовал в своих соцсетях антифашистскую карикатуру дизайнера Владимира Цеслера. Летом 2021-го ксендз покинул Беларусь.

— Ксендз Вячеслав, с каким настроением вы подходите к Пасхе?

— Вялікдзень — гэта галоўнае свята хрысціян. У гэтым годзе я, як заўсёды, буду святкаваць яго з радасцю і надзеяй. Чаму? Бо ўваскрашэнне Хрыста дае нам надзею на тое, што ў гісторыі нашай краіны, ды ўсіх іншых, або кожнага асабіста ў выніку ўсё скончыцца добра. Хрыстос не дзеля таго перамог грэх, смерць і зло, каб пасля, у нейкі момант развіцця людской цывілізацыі, яны зноў узялі верх. Не, так не бывае. Пераможца ёсць Хрыстос, ён усемагутны і раней ці пазней кропкі ў гісторыі парасстаўляе.

Так, актыўная фаза вайны распачалася зусім нядаўна. Але ж мы разумеем, што сапраўды вайна ва Украіне ідзе з 2014 года, увесь гэты час там гінулі людзі. Ды і тое, што адбываецца ў Беларусі з 2020-га, таксама па-свойму вайна. Спрачацца не буду, выглядае яно па-іншаму, але пакуты людскія такія ж, бо для мяне смерць тысячы чалавек і аднаго, які страціў жыццё несправядліва, — аднолькава непаўторная трагедыя.

Генацыд, які зараз адбываецца ва Украіне, — гэта несправядлівасць. Але, успомніце, у першыя дні вайны нават дасведчаныя палітыкі казалі, што Украіна не мае будучыні, і яны памыляліся. Сёння я з захапленнем гляджу на гэтую краіну, на гэты мужны народ, які змагаецца за сваю незалежнасць. Што жахлівага ў гэтам?

— Как в выражении — стакан наполовину пуст или наполовину полон?

— Канешне! А чаму? Бо надзею дае Хрыстос. Калі ён ідзе на крыж, я не плачу па ім. Чаму? Таму што ён сказаў жанчынам з Іерусаліму: «Не плачце па мне, а плачце па сабе і дзецях вашых». Калі я бачу змаганні справядлівага чалавека, я перакананы, што ў яго ўсё атрымаецца. Украінцы перамогуць расійскі рэжым.

Але гэта не значыць, што я ўспрымаю свет праз ружовыя акуляры. Калі я кажу пра радасць Вялікдня, гэта не значыць, што я не перажываю з-за таго, што гінуць людзі ці беларусы не могуць вярнуцца дадому. Але гэта не можа забраць у мяне надзею на тое, што дабро возьме верх.

— Как себя настроить на праздник?

— Смутак і кепскі настрой прыходзяць тады ў сэрца чалавека, калі ён робіць зло. Калі Каін забіў Авеля, ён пачаў сумаваць. Чаму? Бо зло знішчае нас. Калі ты сумняваешся, проста пачні дапамагаць іншым. Я заўсёды параўноўваю людзей, якія задаюць пытанне: «А што рабіць?», з тымі, хто нешта робіць. Калі я прыходжу да сваёй парафіі і сустракаюся з валанцёрамі, якія працуюць з украінскімі бежанцамі або беларусамі, якія вымушаны былі пакінуць радзіму, то я не чую ад іх пытання: «Што рабіць?» Я адчуваю іх задавальненне ад таго, што яны робяць нешта добрае. Бачу ў іх вачах надзею на светлыя перамены. Таму, калі хочаш увайсці ў атмасферу радасці, дапамагай.

— Вы говорите о действии, некоторые же корят себя за бездействие: война идет, а я ничего не делаю (или не могу сделать), чтобы это остановить. Как с этим жить?

— Пачуццё віны павінна быць аб’ектыўным. Калі ты зрабіў нешта кепскае, тады павінна быць пачуццё віны. Зараз, калі з нашай тэрыторыі ляцяць расійскія ракеты і ідуць іх войскі, некаторыя беларусы раптам адчулі пачуццё віны. А раней дзе вы былі? Дзе было ваша пачуццё віны, калі дзесяцігоддзямі нішчылася беларуская культура, калі тысячы людзей траплялі за краты за спробу дабіцца праўды? Тады пачуцця віны неяк не было. Я гэта кажу, каб людзі разумелі: пачуццё віны трэба мець за свой учынак. Тое, што робіцца сёння, — гэта было прадказальна. Я адразу казаў: шлях беззаконня не прынясе Беларусі нічога добрага. Але трэба было думаць пра гэта раней.

— Получается замкнутый круг…

— Я зараз знаходжуся ў Польшчы, дапамагаю ўцекачам з Украіны. І калі я гэта раблю, у мяне няма ніякага пачуцця віны за тое, што з тэрыторыі Беларусі ідзе агрэсія. Таму мая парада: выпраўляйце памылкі мінулага і проста рабіце дабро. А для гэтага ў чалавека ёсць тысячы спосабаў.

— Есть люди, которые чувствуют себя виноватыми за то, что белорусский протест не смог победить. Если бы, говорят, у нас получилось, то, может, и не было бы в Украине войны, или не в таких масштабах. Что бы вы им сказали?

— Пазіцыя беларускага грамадства ў 2020−2021 годзе была правільнай. Мы хацелі збудаваць сваё жыццё па законе, і гэта верна. Мы не можам сказаць, што беларусы тады здаліся, бо няправільна думаць, што наш канфлікт — гэта толькі ўнутраны канфлікт беларускага грамадства. За тое, што перамены да канца не адбыліся, нясе адказнасць і міжнародная супольнасць. Яна не дапамагла нам належным чынам перамагчы беззаконне тады, калі Крэмль дапамог рэжыму ўтрымацца. І калі сёння з боку некаторых украінцаў недальнабачна гучаць у наш адрас абвінавачванні, гэта несправядліва. Чаму? Бо ў 2020-м украінцы таксама належным чынам не падтрымалі беларускія перамены.

Я згодзен з тым, што, калі б у 2020-м гісторыя Беларусі пайшла іншым шляхам, сёння ва Украіне вайны такого маштабу не магло б быць.

— Кто-то бы вам сразу возразил: вдруг, если бы победил протест, война началась бы в Беларуси.

— Чалавек, які верыць у Бога і ў тое, што Хрыстос прапаведваў Валадарства Божае, якое будуецца на праўдзе, справядлівасці, любові, павінен верыць: гэта валадарстсва магчыма. Не трэба думаць, што ты прайграеш на гэтым шляху. Чалавек ніколі не дойдзе да свабоды, калі будзе думаць пра імавернасць сваёй паразы.

Фото: Марина Синкевич, catholic.by
Фото: Марина Синкевич, catholic.by

— Некоторые задаются вопросом: а как Бог мог допустить то, что происходит в Украине, — Бучу, Ирпень?

— Гасподзь дапускае праяўленне вольнай волі чалавека. Ён не трымае нікога за руку. Бучу, напрыклад, зрабілі расійскія вайскоўцы — звычайныя людзі, якія самі выбралі служэнне злу. Таму адказнасць за зверства вайны на кожным з тых, хто аказаўся на баку зла. Адзінае, здавалася б, у чым можна абвінаваціць Госпада, — тое, што ён даў чалавеку розум і вольную волю. Але гэта абсурдная пастаноўка пытання, бо, калі б людзі карысталіся розумам і вольнай воляй належным чынам і згодна з Божай задумай, такіх бы зверстваў не адбылося.

— Христианство — религия прощения. Но как можно простить ту же Бучу?

— Прабачаць — гэта дар Божы. Для тых, хто не верыць у Госпада і вечнае жыццё, у мяне тут няма аргументаў. Але калі я разумею, што Бог дараваў мне мае грахі, то мне прасцей выбудоўваць шляхі, на якіх я магу прабачыць ворагаў і тых, хто зрабіў мне шмат крыўды. Парада Хрыста: прабачай нават не сем, а семдзесят сем разоў. Вера ў Божую справядлівасць вызваляе з няволі жадання помсты і нянавісці. У той жа час няздольнасць прабачыць і жаданне адпомсціць зводзіць нас у тупік. Адсутнасць прабачэння больш шкодзіць нам самім, чым нашым крыўдзіцелям. Гэта знішчае нас знутры.

Трэба разумець: публічныя грахі і злачынствы не патрабуюць ад нас публічнага прабачэння. Гэта немагчыма. Але такі падыход не перакрэслівае магчымасці прабачыць пэўным крыўдзіцелям у індывідуальным парадку. Зараз казаць пра прабачэнне тых, хто зрабіў Бучу, складана. Значна прасцей яно будзе, калі выканаўцаў гэтых злачынстваў спыняць. Калі адбудзецца справядлівы трыбунал і асуджэнне. Пасля здзейсненага правасуддзя прасцей гаварыць пра прабачэнне. Перш справядлівасць — а потым прабачэнне.

— Шестая заповедь гласит: «Не убий». Выходит, представители религии должны отовсюду призывать остановить войну. Почему этого не происходит?

— Магу адказаць за Беларусь. У нашай краіне гэтага не адбываецца ў поўнай меры, бо няма свабоды слова. Зараз у нас немагчыма прапаведваць Божае слова так, як хацелі б Бог і чалавек. Таму ацэньваць сёння Царкву і Касцёл такімі крытэрыямі, як бы яны жылі ў волі, несправядліва. У той жа час Касцёл не раз заклікаў да малітваў аб спыненні вайны. Ёсць святары, якія знайшлі ў сабе сілу выступаць супраць ваеннай агрэсіі. Вядомыя прыклады двух святароў з Віцебскай і Магілёўская абласцей, якія былі пакараныя ўладай за сваю пазіцыю. Такія людзі ёсць, і дзякуй Богу.

Як на маю думку, цяпер набагата важней, каб святар не ішоў на супрацоўніцтва з рэжымам і не дазваляў злу выкарыстаць сябе і сваё прапаведванне. Бо вось гэта сапраўды зло, і за яго чалавек будзе адказваць.

— Как посоветуете провести этот пасхальный день?

— Вельмі важна пайсці ў храм, пакаяцца ў сваіх грахах, бо наша духоўнае жыццё — гэта першаснае пытанне. Я, напрыклад, усю ноч з субботы на нядзелю буду маліцца. У нядзелю зноў буду мець службу ў храме. Адсвяткаваўшы найперш на малітве, пасля сяду за ўрачысты стол, з’ем урачыстае сняданне або абед. Калі мяне хтосьці запросіць у госці, то я буду з кімсьці. Выпью віна і ў хуткім часе пайду спаць. Бо, калі цэлую ноч і раніцу чалавек маліўся, яму патрэбна адпачыць.

— Что бы вам хотелось сказать белорусам в эту Пасху?

— Мы шмат перажылі, шмат дасведчылі, і наш крыжовы шлях непазбежна закончыцца трыумфам вызвалення. Сёння вельмі важна, каб у нашых сэрцах дабро канчаткова перамагло зло. Калі гэта адбудзецца, то мы адразу ж станем сведкамі таго, як абрынуцца муры нашай няволі. На свабоду выйдуць вязні сумлення, атрымаюць свабоду і тыя, хто дагэтуль зняволены прапагандай і яшчэ не стаў на бок дабра.

Усё яшчэ будзе. Верце. Бо Хрыстос уваскрос! І Беларусь уваскрэсне.